РаўгеняMmKkipmitepr3Tad rh2 In 150e batiedi byliEingoun
Раўгеня — у беларусаў кісла-салодкая рэдкая мучная страва. Жытнюю муку размешвалі халоднай вадой, ставілі на печ парыцца і саладзець, потым вылівалі ў хлебную дзежку, каб укісала. Елі раўгеню, калі яна ўкісне. Вядома на паўночным захадзе Беларусі. У Мядзельскім, Браслаўскім раёнах рабілі зусім рэдкай і пілі як квас.
Літаратура[правіць | правіць зыходнік]
- Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 13: Праміле — Рэлаксін / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн.: БелЭн, 2001. — 576 с.: іл. ISBN 985-11-0216-4 (т. 13), ISBN 985-11-0035-8.